
Паліна зусім маленькая. Ёй тры гадкі, і яна яшчэ ніколі не засынала дома ў сваім ложку. Дзяўчынка любіць разглядваць малюнкі ў кнігах і верыць у казкі. А мама Паліны верыць, што аднойчы зможа сьпець калыханку сваёй дачушцы.
Большую частку свайго часу Паліна знаходзіцца ў бальніцы. Над яе паўсядзённым жыцьцём навіс праклён. Згодна зь легендай, русалка Ундзіна закахалась у рыцара, які адказаў узаемнасьцю. Рыцар пакляўся ёй у вернасьці: "дыханьне кожнага майго ранішняга прабуджэньня будзе залогам каханьня й вернасьці табе". Аднойчы русалка ўбачыла каханка ў абдымках іншай... "Ты пакляўся мяне сваім ранішнім дыханьнем! Пакуль ты ня сьпіш, яно будзе пры табе, але як толькі ты засьнеш, дыханьне пакіне цябе!"
Праклён Удзіны, альбо, мэдычным тэрмінам, ідыёпатычнае апноэ. Прыгожая легенда, якая стала падставай для страшнага дыягназу. Кожны раз, калі дзяўчынка засынае, яна ня можа дыхаць самастойна. На час сна да яе падлучаюць апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Паліна прыкрывае пальчыкам трахеастому (трубачку ў горле й трахеі, да якой ноччу падлучаюць апарат) і вучыцца размаўляць. Мама спадзяецца й чакае, калі пачуе звонкі галасок дочанькі.
Дзяўчынцы трэба рабіць апэрацыю й імплянтаваць спэцыяльны апарат - стымулятар дыханьня. Толькі тады яна зможа вярнуцца дамой назаўсёды, у свой пакойчык, у якім яна так любіць бавіць час з мамай. Для гэтага трэба сабраць нямалыя грошы - 80 тыс. даляраў. Апэрацыю будуць рабіць у Расеі, у навасібірскай клініцы.
Падрабязнасьці, а таксама рахунак, на які можна пералічыць грошы, на паслугачы
http://www.chance.by/